Акцыя-шэсце «Беларусь памятае» ў Ляхавічах пройдзе 9 мая

З пакалення ў пакаленне перадаецца ўсведамленне святасці подзвігу і найвялікшая пашана да герояў, якія адваявалі мір.
Салют, Перамога!

Рэспубліканскі патрыятычны праект «Беларусь памятае» стартаваў
23 красавіка. Гэта патрыятычны, агульнанацыянальны праект, які ідзе ад душы і сэрца. Гонар за подзвігі нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў перадаецца з пакалення ў пакаленне. Аддаць даніну памяці героям вайны – наш святы абавязак. Ляхавіцкі РК БРСМ запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да рэспубліканскай акцыі.
Акцыя-шэсце «Беларусь памятае» ў нашым райцэнтры пройдзе 9 мая. Усе жадаючыя паўдзельнічаць у ёй з партрэтамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны збіраюцца для пастраення калоны ў 11.30 на перакрыжаванні вуліц Леніна і Савецкай (насупраць пл. Перамогі).
У гэтыя дні БРСМ таксама запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да інтэрнэт-чэленджу фотаздымкаў #Беларусьпомніць, які праходзіць у сацыяльных сетках. Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна размясціць архіўны фотаздымак члена сям’і –  удзельніка Вялікай Айчыннай вайны і дапоўніць даны пост інфармацыяй пра тое, хто адлюстраваны на здымку, кім гэты герой быў падчас вайны, расказаць пра яго ўзнагароды. Пад фота трэба абавязкова паставіць хэштэг #Беларусьпомніць і перадаць эстафету памяці сваім сябрам.
Марыя ЛУТАВІНАВА, першы сакратар Ляхавіцкага РК ГА «БРСМ».

І была вайна. І была Вялікая Перамога. У сэрцах людскіх назаўсёды засталася памяць пра подзвіг народны, пра бяспрыкладны гераізм, самаахвярную мужнасць пакалення пераможцаў. Гэта надзвычай важна – разам з усёй краінай застыць у хвіліне маўчання. Плячо да пляча ў святочнай калоне прайсці па вуліцах гарадоў і вёсак з партрэтамі герояў-вызваліцеляў. Запрасіць на сустрэчу з юнымі тых,
каму лёсам было наканавана стаць сведкам падзей ваенных часоў. Выказаць удзячнасць ветэрану – не толькі на словах, але і шчырай увагай і падтрымкай. Мы памятаем. Мы ганарымся. Мы цэнім і свята аберагаем самую дарагую нашу спадчыну – мір.