Статыстыку цікавіць усё

У маі 2019 г. Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), Сусветнага банка і Еўрапейскага Саюза ў г.Ляхавічы і Ляхавіцкім раёне праводзіць аднаразовае выбарачнае шматіндыкатарнае кластарнае абследаванне для ацэнкі становішча дзяцей і жанчын. Мэта абследавання – атрыманне дакладнай статыстычнай інфармацыі ў галіне аховы здароўя маці і дзіцяці, адукацыі дзяцей, рэпрадуктыўных паводзін жанчын, ранняга дзіцячага развіцця, метадаў выхавання дзяцей у сям’і, дзіцячай працы, адносін да дамашняга насілля і г. д.
Для правядзення абследавання метадам выпадковага адбору былі вызначаны 9000 дамашніх гаспадарак.
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь гарантуе канфідэнцыяльнасць атрыманых звестак, якія будуць выкарыстаны выключна для фарміравання зводнай статыстычнай інфармацыі на ўзроўні рэспублікі і абласцей.
Майце на ўвазе, што спецыяліст, які праводзіць абследаванне, павінен перадаць вам зварот старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта да насельніцтва і прад’явіць службовае пасведчанне.
Больш падрабязная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Белстата http://www.belstat.gov.by/.
Вольга ВЯЛІЧКА,
начальнік аддзела статыстыкі Ляхавіцкага раёна.