Ляхавіцкі экспарт

Аб’ём знешняга гандлю таварамі, выпушчанымі на прадпрыемствах Ляхавіцкага раёна, у мінулым годзе склаў 24,1 мільёна долараў, у тым ліку экспарт – 12,2 мільёна, імпарт – 11,9 мільёна. Сальда знешнегандлёвага абароту склалася станоўчае – 0,3 мільёна долараў.
Доля Ляхавіцкага раёна ў агульным аб’ёме экспарту Брэсцкай вобласці склала 1 працэнт, імпарту – 0,9 працэнта.
У 2009 годзе зарэгістраваны аб’ёмы экспартна-імпартных аперацый з 23 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 11 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя 19 краін. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі раёна з’яўляліся Данія (27,2% ад усяго аб’ёму тавараабароту), Расія (21,2%), Германія (17,2%) і Швецыя (8,9%),
З агульнага аб’ёму экспарту 38,7 працэнта прыпадае на долю краін СНД. Імпарт з краін СНД склаў 8,6 працэнта.
У структуры экспарту пераважае казеін (39%), масла сметанковае (21,6%), торф (20,4%).
У структуры імпарту найбольшая ўдзельная вага наступных таварных груп: машыны і абсталяванне (48,3%), жывёла і прадукты жывёльнага паходжання (13,1%), некаштоўныя металы і вырабы з іх (11,9%).
Галіна СІДАРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела статыстыкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *