З узнагародай!

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву ўзнагароджана вядучы бухгалтар групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Аксана Вітко.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў раёне і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту – адзначаны дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Ляхавіцкага раёна Валянціна РУСАКЕВІЧ, трэнер-выкладчык СДЮШАР Алена УЛЬЯНАВА.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне фізічнай культуры і спорту і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту – накіравана ветэранам фізічнай культуры Вользе КРАЎЧАНКА і Станіславу ЖАГУНЮ.