Фотафакт. Ляхавіцкае кветкавае прывітанне

З нядаўняга часу многіх аўтамабілістаў, што накіроўваюцца ў Ляхавічы, горад вітае кветкамі. Адмысловыя металічныя інсталяцыі з’явіліся на шэрагу ўездаў-выездаў з райцэнтра. У якасці вішанькі на «торце» — вазы з прыгожымі, далікатна-трапяткімі кветкамі.