Перспектывы для «кучаравых». Гэтымі днямі лепшыя экзэмпляры жарабковіцкай атары ўдзельнічаюць у «Белагра-2019»

Напрыканцы красавіка зацверджаны комплекс мер па развіцці авечкагадоўлі ў краіне на 2019-2025 гады. Якія змены чакаюць тых, хто займаецца гэтай вытворчасцю?

ААТ «Жарабковічы» – адзінае на Брэстчыне сельгаспрадпрыемства (ёсць яшчэ прыватнікі і некалькі фермерскіх гаспадарак),дзе яна пастаянна прапісана і развіваецца. Авечкаферма «Канюхі» – сапраўдны міні-гарадок для атары. Чысціня і парадак, адрамантаваныя аўчарні, побач выгулы, дзе носьбіты «залатога руна» на свежым паветры могуць паласавацца падвезеным для іх сенам і іншымі кармамі.

Загадчык фермы Рыгор Зубік.

Загадчык фермы Рыгор Зубік знаёміць з мясцовымі насельнікамі:

– Больш за 4100 авечак, бараноў, ягнят мяса-шэрсныхасканійскай пароды, мерыналандшаф і прэкас (каля 70 працэнтаў атары) – такое пагалоўе маем сёння. Кармоў хапае, на авечка- ферме яны выключна ўласнай вытворчасці, без ніякіх дабавак. Кармленне механізаванае. Зааветспецыялісты распрацавалі дыферэнцыраваныя рацыёны для матачнага пагалоўя і агульнага статка. А маладняк на шчодрым кармавым стале мае дадатковую порцыю ў выглядзе кукурузнага зерня, аўса.

Хаця авечка – істота непатрабавальная, непераборлівая ўкармленні, аднак клопатаў патрабуе. Важна, каб у аўчарнях было суха, без скразнякоў.

Дырэктар ААТ «Жарабковічы» Антон Булаты ўпэўнены, што зацверджаны Пастановай Саўміна комплекс мер па развіцці авечкагадоўлі дасць новы імпульс для гэтай вытворчай галіны сельгаспрадпрыемства. У прыватнасці, прадугледжана дадатковае фінансаванне, у тым ліку бюджэтнае, а таксама банкаўскае крэдытаванне. Падтрымка лішняй не будзе. Яна дазволіць павялічваць пагалоўе, адпаведна – вытворчасць мяса і воўны. Апошнім часам запатрабавана племянное пагалоўе. Калі летась прадалі 478 племянных авечак і бараноў, то сёлета ўжо 400. Як вядома, попыт нараджае прапанову. Адна з задач комплексу мер– павелічэнне аб’ёмаў рэалізацыі племяннога рамонтнага маладняку.

Сельгаспрадпрыемства пастаўляе бараніну на Бярозаўскі мясакансервавы камбінат.

Жыццё на ферме ідзе сваёй чаргой. Зараз самы час для вакцынацыі супраць хвароб. Каторы год добрымі памочнікамі жарабковіцкай ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў становяцца навучэнцы Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа. Ім пашанцавала прайсці такую практыку ў адным злепшых сельгаспрадпрыемстваў раёна. З другога боку – і «Жарабковічам» падмога.

Асобы рэжым быў устаноўлены для 18 «мадэляў», якія рыхтаваліся да ўдзелу ў Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы «Белагра-2019».Яны сталі фішкай жарабковіцкага выставачнага стэнда ў экспазіцыі Ляхавіцкагараёна. Дарэчы, на «Белэкспа» апошнія некалькі гадоў гэта сельгас прадпрыемства знаходзіць новых пакупнікоў сваёй «кучаравай» прадукцыі.

Хутка ў раскладзе авечкафермы з’явяцца салонныя працэдуры. Шмат работы будзе і для цырульнікаў-стрыгальшчыкаў, і для майстроў«манікюру-педыкюру». Рыгор Зубік расказвае: калі не паклапаціцца пра своечасовую стрыжку, то натуральнае футра дрэнна паўплывае на стан авечак. Сапсуецца апетыт, а гэта недабор у вазе і куды меншая актыўнасць.

Пасля ўсіх этапаў апрацоўкі шлях жарабковіцкага руна ляжыць на Смілавіцкую валюшна-лямцавую фабрыку. Летась настрыглі амаль восем тон воўнывы шэйшага класа. Сёлетнія планы – не меншыя. Праўда, Смілавіцкая фабрыка яшчэ ісёння не разлічылася з «Жарабковічамі» за пазалеташнюю і леташнюю прадукцыю…

Адна з мэт зацверджанага комплексу мер – забяспечыць больш поў- ную занятасць насельніцтва ў сельскай мясцовасці. На авечкаферме працуюць13 чалавек, якія атрымліваюць добрую зарплату.

Антон Булаты наконт далейшага развіцця эксклюзіўнай на сённяшні час жывёлагадоўчай галіны настроены аптымістычна. Магчыма, недалёкітой час, калі «Жарабковічы» распачнуць вытворчасць далікатэснай прадукцыі ва ўласным мясным цэху, наладзяць выраб аўчыны, адкрыюць прадзільны і швейны цэхі, іншыя падсобныя промыслы. Няхай бы атрымалася!

Галіна КАНЬКО

Фота аўтара.