Ахвяра вады. У сажалцы, якая размешчана за жывёлагадоўчай фермай у Галаўнінцах Ляхавіцкага раёна, патануў мясцовы жыхар



Сумная статыстыка трагічных здарэнняў на вадзе ў мінулую суботу папоўнілася і адрасам з нашага раёна.У сажалцы, якая размешчана за жывёлагадоўчай фермай у Галаўнінцах, патануў  мясцовы жыхар 1970 года нараджэння.
Трывожны званок прагучаў у РАНС у 19.50. Трагедыя адбылася ў 15 метрах ад берага. Абставіны высвятляюцца. Пра гэта паведаміў старшыня райсавета Асвод Віктар Прыхач, які падкрэсліў, што мужчына патануў у месцы, не прызначаным для купання.