Спецыялісты райсельгасхарчу выехалі з рэйдам у сельгаспрадпрыемствы Ляхавіччыны /фота/

Рэйд спецыялістаў райсельгасхарчу і карэспандэнта “ЛВ” па прадпрыемствах АПК на прадмет выканання апошнімі патрабаванняў аховы працы , транспартнай і пажарнай бяспекі на жніве.
Наведалі ААТ“Жарабковічы” і ДП “Нача”. Была хмарная раніца, адразу пасля дажджу. І аграрыі толькі збіраліся выйсці ў поле, спадзеючыся , што ў той дзень выдасца сонечная “ўборачная”. Падобная практыка працягнецца і далей. Мяркуецца, што на наступным этапе пад увагу трапяць такі і зернесушыльныя комплексы.