Раённы конкурс прафмайстэрства сярод тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, заатэхнікаў-селекцыянераў, ветурачоў-гінеколагаў сёлета праходзіў у ААТ “Жарабковічы” Ляхавіцкага раёна

Штогадовы раённы конкурс прафмайстэрства сярод тэхнікаў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, заатэхнікаў-селекцыянераў, ветурачоў-гінеколагаў сёлета праходзіў у ААТ “Жарабковічы”. За перамогу змагаліся 40 лепшых спецыялістаў з усіх сельгасарганізацый.
Удзельнікі конкурсу павінны былі прадэманстраваць веданне асноў кармлення і ўтрымання жывёлы, валоданне тэхналогіяй штучнага асемянення, безумоўнае захаванне тэхнікі бяспекі.

Што тычыцца сельгапрадпрыемстваў, то як заўжды майстар-клас паказалі прадстаўнікі СВК “Ляхавіцкі”.
Як і ў любым конкурсе вызначаны пераможцы ў сваіх катэгорых. У намінацыі “Лепшы аператар па штучным асемяненні БРЖ” ім стаў Іван Патаповіч з СВК “Ляхавіцкі”. Яшчэ адзін прадстаўнік гэтай гаспадаркі Сяргей Балавус падзяліў першынство з Аляксандрам Кожанам з “Белпрампрыбора” як лепшы спецыяліст па штучным асемяненні БРЖ. Лепшы ветурач-гінеколаг раёна Аляксандр Грэсь працуе ў ААТ “Жарабковічы”, а заатэхнік-селекцыянер, адзіная жанчына-пераможца, Іра Лук’янава ў “Начы”. Усе яны, неаднарозова займалі першую прыступку і на папярэдніх конкурсах.
Пераможцы атрымалі прэміі і падарункі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, племянной станцыі па Ляхавіцкім раёне, спонсараў конкурсу – СААТ “Ляхавіцкі малочны завод”, Ляхавіцкага філіяла Брэсцкага аграпрамысловага саюза, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, раённага аб’яднання прафсаюзаў. А сувеніры атрымалі выключна ўсе канкурсанты – на добрую памяць і як стымул лепш падрыхтавацца да прафесійных спаборніцтваў у наступным годзе.
Галіна КАНЬКО.

Фота аўтара.