Хто хоча быць ветэрынарам. У Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы стартавала прыёмная кампанія

Раніцай у мінулую суботу ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы было шматлюдна – тут, як і ў іншых сярэдніх спецыяльных навучальных установах краіны, стартавала прыёмная кампанія. Камісія пачала работу ў 9 гадзін.
ЛДАК плануе сёлета залічыць на розныя аддзяленні 156 юнакоў і дзяўчат. Для падачы дакументаў абітурыенты прыбылі не толькі з нашай вобласці, але і з Мінскай, расказала «ЛВ»  адказны сакратар прыёмнай камісіі  Вольга Сакун.
Залічэнне ў агракаледж вядзецца па сярэднім бале дакумента аб адукацыі. У першы дзень сярод тых, хто скончыў дзевяць класаў, папулярнай была ветэрынарная медыцына (менавіта тут самы высокі сярэдні бал пасведчання – 9,1). Выпускнікі сярэдніх школ найбольш цікавіліся плодаагародніцтвам. Прыём дакументаў працягнецца да 3 жніўня (на аснове базавай школы), да 9 жніўня – на аснове сярэдняй школы.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. БОЛЬШ ФОТА ТУТ