Криминал и происшествия в Ляховичском районе

Адрас міліцыі: Дзесюкевіча,43

Металічныя брамка, плуг, сячкарна і іншыя рэчы  зніклі з двара дома ў Нетчыне. Пра гэта ў міліцыю паведаміў гаспадар маёмасці, калі вярнуўся на дачу і ўбачыў прапажу.
Супрацоўнікі РАУС злодзеяў , якія яшчэ не паспелі здаць выкрадзенае, знайшлі. Райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах двух жыхароў вёскі Крывошын.

Яшчэ некалькі фактаў  звязаны з крадзяжом металу.
З 6 па 7 ліпеня ў Заліпенні невядомы выкраў з двара кормазапарнік.
А ў Вялікай Лотве з прысядзібнага ўчастка пацягнулі 22 чугунныя агароджы. Аматар  чужога ўстаноўлены. Ім аказаўся мясцовы непрацуючы жыхар 1975 г.н.
Па гэтых фактах РАСК таксама ўзбудзіў крымінальныя справы па ч.1 арт. 205  (крадзёж).

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.