Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

· Віншаванне. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў павіншавалі работнікаў культуры, ветэранаў культурна-асветніцкай галіны з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры і пажадалі творчых поспехаў, здароўя і натхнення.
· Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл наведае 14 кастрычніка Мінск з патрыяршым візітам, паведамілі ў прэс-службе Маскоўскага патрыярхата.
Чакаецца, што ў дзень свята Пакрова Божай Маці патрыярх адслужыць Боскую літургію ў Пакроўскім храме Мінска.
Асноўная мэта візіту — «сумесная малітва з духавенствам і вернікамі», адзначылі ў прэс-службе.
·Стандартызацыя. Дэвіз сёлетняга Дня стандартызацыі, які традыцыйна адзначаецца 14 кастрычніка: «Менш страт — лепшыя вынікі. Стандарты павышаюць эфектыўнасць». Дзень стандартызацыі ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца з 1992 года. У 1957 годзе быў прыняты першы нацыянальны стандарт — РТУ «Піва Мінскае». На сённяшні дзень больш 2600 прадпрыемстваў Беларусі (у Брэсцкай вобласці — 369) карыстаюцца інавацыйнымі метадамі менэджмента якасці па СТБ ISO 9001.
· «Сям’я без насілля». Як паведаміў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Бурбіцкі, з 8 па 18 кастрычніка на тэрыторыі раёна праходзіць комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян. З пачатку года ў РАУС паступіла 510 паведамленняў пра сямейныя скандалы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 477 грамадзян, зарэгістравана злачынства на бытавой глебе. Прычына многіх — п’янства і алкагалізм. У час дэкады барацьбе з гэтымі негатыўнымі з’явамі — асаблівая ўвага.
· На кірмаш. 13 кастрычніка, на рыначнай плошчы ў Ляхавічах з 8 гадзін раніцы будзе праходзіць чарговы восеньскі кірмаш. У шырокім асартыменце — садавіна і агародніна, сельгаспрадукцыя, дровы і брыкет, харчовыя і прамысловыя тавары.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *