Рыцары XXI стагоддзя /абноўлена/

З 3 па 4 жніўня у горадзе Мсціслаў кожны жадаючы мог акунуцца ў атмасферу рамантычнага сярэднявечча: з князямі і княгінямі, рыцарамі і збраяносцамі, турнірамі на мячах і луку. Тут праходзіў ужо традыцыйны «Рыцарскі фэст», куды з’ехаліся рыцары са сваімі дамамі сэрца з усёй Беларусі.

Паказаць майстэрства валодання зброяй прыехалі і прадстаўнікі Ляхавіччыны – удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Кантон Цюрых» Ураджайнінскага СДК. Нашы рыцары вярнуліся з ўзнагародамі: першым месцам у турніры пяцёрак і ў баях пешых рыцараў (у фармаце 5 на 5).

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота: Клубная система г. Ляховичи.