В Ляховичах прошли торжества, посвящённые Дню матери /фото/

Матуліна любоў. Іменна так хочацца назваць урачыстасць, якая прайшла ў  ГДК у гонар Дня маці. Старшыня райвыканкама Дзмітрый Бурдук шчыра жадаў усім жанчынам здароўя, шчасця, радасці і дабра, поспехаў і дасягненняў. Кіраўнік раёна гаварыў пра ролю маці ў жыцці кожнага чалавека і ўручыў граматы і падзячныя пісьмы жанчынам-маці, якія ўзнагароджаны з нагоды свята.
Ад імя жансавета вітала зямлячак старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Мацкевіч.
Самыя сардэчныя віншаванні адрасавалі любым матулям дзеці — выхаванцы школы мастацтваў, школ горада, а таксама народны ансамбль народнай песні «Крыніца», салісты і выканаўцы.
Шчасця табе і радасці, любімая матуля!
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *