Сонца ў кожны ліхтар. Ляхавіцкія камунальнікі ўсталёўваюць святлодыёдныя ліхтары ў горадзе /абноўлена/

За апошні час у Ляхавічах з’явілася шмат абновак: кафэ, дзіцячыя пляцоўкі, плаваючы фантан. А цяпер у горадзе стане ярчэй і святлей – камунальнікі ўсталёўваюць па ўсім райцэнтры святлодыёдныя ліхтары. Усяго закуплена 720 свяцільняў, 657 з іх ужо асвятляюць дарогу ляхавічанам.

Сродкі на мадэрнізацыю вулічнага асвятлення –
амаль 72 тысячы рублёў – былі выдзелены з рэспубліканскага бюджэту ў якасці заахвочвання за перамогу прадстаўленага праекта «Замена асвятляльных прыбораў вулічнага асвятлення ў
г. Ляхавічы на энергаэфектыўныя» ў конкурсе дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Сучасныя свяцільні не толькі ўпрыгожаць наш горад, але і дапамогуць эканоміць – святлодыёды расходуюць значна менш электраэнергіі.

Ірына КУЗЬМІЧ.