Першыя святы верасня

Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Пляшэвіч свайго сына Кірыла, які сёлета ідзе ў першы клас, вучыць любіць кнігу. Спачатку былі казкі, а сёння хлопчык ужо добра ведае, хто такі Янка Купала. Любоў да кнігі і чытання ў Вольгі Анатольеўны і прафесійная якасць, і душэўная патрэба. Заўтра Вольга Пляшэвіч прыме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.