Свята ведаў на Дзесюкевіча. 2 верасня дзверы Ляхавіцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі чарговы раз гасцінна расчыніліся для дзяцей і дарослых, каб даць старт новаму навучальнаму году

Пасля канікулаў зноў сабраліся разам выхаванцы і педагогі. Сустрэчы радаваліся ўсе. Прыемна, што свята з намі раздзялілі нашы сябры, заўжды чаканыя госці: шэфы і спонсары – ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», РАУС, прадпрымальнік Марыя Сідарава, настаяцель храма Ражджаства Іаана Прадцечы айцец Сергій. Яны прынеслі не толькі падарункі, але і часцінку сваёй душы.

Дырэктар ЦКРНіР Наталля Маслоўская шчыра павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак, іх бацькоў з новым навучальным годам і адзначыла, што вучоба, хоць і даецца многім падапечным цэнтра нялёгка, але справа важная. Наталля Лявонцьеўна ўручыла першакласнікам падарунак Прэзідэнта краіны – кнігу «Беларусь – наша Радзіма».

У гонар Дня ведаў быў да- дзены святочны яркі салют з канфеці. Пасля лінейкі рабяты ўвайшлі ў новыя светлыя і ўтульныя класы, якія з гэтага навучальнага года адкрыліся на базе ясляў-сада №1 у райцэнтры. Выхавальнік Алена Кубіцель правяла першы ўрок, прысвечаны роднай Беларусі.

Наталля КУДЗЯЛЕВІЧ, намеснік дырэктара ЦКРНіР.

Фото з архіва ЦКРНіР.