Пашпартная гатоўнасць

Асенне-зімовы перыяд – найбольш напружаны і адказны час для ўсіх спажыўцоў цеплавой энергіі. Таму своечасовая і якасная падрыхтоўка да яго надзвычай важная. Халады ўжо даюць пра сябе знаць. Але толькі на гэтым тыдні завершаны неабходныя работы ў шэрагу жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў горада, КУКП «Ляхавіцкая кінавідэасетка», ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», «Шлях новы», райпо. Да 1 кастрычніка ўсе спажыўцы цеплаэнергіі павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, па стане на 27 верасня ўсе 111 пашпартоў спажыўцоў і 65 цеплакрыніц падпісаны. Дарэчы, за непрыняцце мер па пад-рыхтоўцы цеплавыкарыстальнага абсталявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф у памеры ад 4 да 10 базавых велічынь на фізічную асобу, да 100 БВ – на індывідуальнага прадпрымальніка, да 500 БВ – на юрыдычную асобу.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.