Будзьце здаровыя! 10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя

Сусветны дзень псіхічнага здароўя адзначаецца штогод 10 кастрычніка пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Па вызначэнні СААЗ, псіхічнае здароўе – гэта не толькі адсутнасць псіхічных расстройстваў, а стан дабрабыту, у якім кожны чалавек рэалізуе свае здольнасці, можа супрацьстаяць звычайным жыццёвым стрэсам і ўносіць свой уклад у развіццё грамадства.

Канкрэтныя шляхі ўмацавання псіхічнага здароўя пачынаюцца з ранняга дзяцінства са стварэння стабільнай абстаноўкі, забеспячэння патрэб дзяцей у плане здароўя і харчавання і г.д. Важныя для яго падтрымка дзяцей, пажылых людзей, тых, хто пацярпеў ад канфліктаў і стыхійных бедстваў, папярэджанне і спыненне насілля ў сям’і, ужывання псіхаактыўных рэчываў і г.д.
7-10 кастрычніка ў Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы «Крывошын» праходзяць ананімныя кансультацыі для ўсіх жадаючых па пытаннях захавання псіхічнага здароўя і прафілактыцы псіхічных захворванняў.
Надзея ФІЛІМОНАВА, псіхолаг.