Бярозавае наваселле ў Ляхавічах

Напрыканцы мінулага тыдня супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ДРБУ-200, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на некалькі гадзін змянілі прафесію і сталі лесаводамі. У Год малой радзімы на алеі па вуліцы Арлоўскага ў Ляхавічах замест старых таполяў яны пасадзілі 80 прыгажунь- бярозак. Саджанцы выдзеліў лясгас. Каб дрэўцы моцна сталі на ногі, прыжыліся, спатрэбіліся калочкі, якія для добрай справы даставіла ПУП «НікасДрэў».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.