В Ляховичах искали грибника — нашли

Сёння ў 12 гадзін ляхавічанін 1985 г.н. пайшоў у лес па грыбы каля садаводчага таварыства “Дружба”. Праз нейкі час “ціхага палявання” ён зразумеў, што заблудзіў і самастойна не можа знайсці дарогу назад, адразу набраў нумар 101 і папрасіў дапамогі. Выратавальнікі з мужчынай трымалі сувязь па тэлефоне і знайшлі яго даволі хутка, паведамілі “ЛВ” у  РАНС .
Меддапамога не спатрэбілася. У пошуках чалавека, акрамя супрацоўнікаў РАНС, прымалі ўдзел міліцыянеры і лясгасаўцы.