Жыве вёска ў Ляхавіцкім раёне!/фота/

Аграгарадкі ўпрыгожылі і пейзаж, і жыццё сяльчан. Але сёння вёска — гэта яшчэ і сучасныя вытворчыя тэхналогіі, што прыйшлі на змену старым, мадэрнізацыя вытворчасці, народныя ўмельцы і працавітыя рукі вяскоўцаў, багатыя культурныя традыцыі, работа ФАПаў, урачэбных амбулаторый, школ, дзіцячых садкоў. Гэта самабытны, ні з чым не параўнальны лад жыцця. І працаваць, і адпачываць умее вёска. З цеплынёй, шчодрасцю, душэўнасцю праходзяць святы, а будні напоўнены працай спрадвечнай і шаноўнай.
Вёска аднаўляецца, маладзее. Жыць тут з гарадскім камфортам — ці не пра гэта марылі? Сучасныя дамы, добраўпарадкаваныя вуліцы, развітая сацыяльная сфера ў аграгарадках. Карыстайцеся, калі ласка!
Сёлетні жнівень на Ляхавіччыне быў багаты на «абноўкі». У аграгарадку Русінавічы пасля рэканструкцыі і рамонту гасцінна расчыніў дзверы абноўлены, аснашчаны новым спартыўным абсталяваннем і інвентаром фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Амаль 3 месяцы ладзяцца мерапрыемствы ў адкрытым пасля капітальнага рамонту Востраўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Прымае пацыентаў адрамантаваная амбулаторыя ў Тухавічах.
Вёска жыве і развіваецца, гучыць шчаслівы дзіцячы смех. І ўсё часцей гараджане мяняюць месца жыхарства — едуць бліжэй да прыроды, да людзей, у якіх светлыя душы і гасцінныя дамы.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *