У Падлессі святкавалі 20-годдзе кананізацыі Серафіма Жыровіцкага

На радзіме Серафіма Жыровіцкага, у храме Святога Духа ў аг. Падлессе,  святкавалі 20-годдзе кананізацыі святога. З самай раніцы ў царкву прыбыла шмат гасцей. Прыхаджане сустракалі архімандрыта Пінскага і Лунінецкага Стэфана, благачыннага Георгія Жытко.

Служба выдалася пранікнёнай і вельмі душэўнай. Як адзначыў Георгій Жытко: «Без пампезнасці, нібы прысутнічаў сам Серафім».

Дзень кананізацыі  Серафіма Жыровіцкага — падзея  вельмі важная і памятная для ўсіх:  настаяцеля храма айца Канстанціна, вернікаў, якія прыехалі ў Падлессе  з усяе акругі.

Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.