У абласным аглядзе-конкурсе «Куточак роднай зямлі» перамагла гімназія г.Ляхавічы

Пад такой назвай прайшоў абласны агляд-конкурс па добраўпарадкаванні і азеляненні школьных тэрыторый, у якім прынялі ўдзел установы адукацыі з усіх раёнаў Брэстчыны.
У намінацыі «Кветкі і камяні» (ракарый) перамагла гімназія г. Ляхавічы. І не выпадкова. Афармленне тэрыторыі вакол гэтай установы адукацыі выклікае захапленне. Мноства кветак, хвойных раслін, якія ўтварылі цэлыя кампазіцыі, радавалі і вучняў, і настаўнікаў аж да самых замаразкаў. Цяпер жа ля гімназіі шыкуюць туі, елачкі, іншыя хвойныя.
Уся гэтая загадкавая прыгажосць створана рукамі рабят пад кіраўніцтвам настаўніцы геаграфіі Любові Каваленка.
Падзяку Брэсцкага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра вучняў за ўдзел у аглядзе-конкурсе атрымала СШ №1 г. Ляхавічы, школьны двор якой таксама заўсёды патанае ў рознакаляровых кветкавых фарбах. А кіруе работай вучняў па азеляненні настаўніца Валянціна Барташэвіч.
Аліна АЛЯКСАНДРАВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “У абласным аглядзе-конкурсе «Куточак роднай зямлі» перамагла гімназія г.Ляхавічы

  • 18/02/2013 в 14:45
    Permalink

    Молодцы! Любовь Алексеевна, поздравляю. Заслуженная награда!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *