Ляхавіччына: узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу
Па заяве ляхавічаніна раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу. З дачнага доміка ў вёсцы Пранчакі невядомыя ўкралі бензакасілку, аўтамабільныя шыны, відэамагнітафон, іншыя рэчы — усяго на 3400000 рублёў. А ў Тухавічах у адным з дамоў прапалі электракабель, помпа і лейка. Прынятымі мерамі вышуку маёмасць знойдзена. Па гэтых фактах праверку праводзіць РАУС. Двойчы за тыдзень з заявай аб прапажы веласіпедаў звярталіся жанчыны з Навасёлак і Літвы. І калі ў першым выпадку двухколы транспарт знайшлі (зладзеем аказаўся 20-гадовы аднавясковец), то ў другім — пошукі прадаўжаюцца.
Акрамя таго, зноў у цэнтры ўвагі аматараў чужога дабра апынуліся мабільныя тэлефоны.
З законам не сябруюць
За апошні тыдзень у РАУС дастаўлена 13 сямейных скандалістаў, затрымана 5 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, 6 грамадзян (з іх адна жанчына) знаходзіліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане.
Са зводкамі РАУС знаёмілася
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.