Зберажыце ад агню прыгажосць і жыццё

Пасля знікнення снегавога покрыву і ўсталявання цёплага надвор’я ў краіне пачынаецца паўсюднае выпальванне сухой расліннасці. Гэтая з’ява набыла настолькі шырокі і рэгулярны характар, што стала мацнейшым разбуральным фактарам, які негатыўна ўздзейнічае на навакольнае асяроддзе. Пануе памылковая думка, што выпальванне сухой расліннасці спрыяе лепшаму росту новай. Між тым, у выніку палаў адбываецца дэградацыя прыроды, знішчаецца расліннасць, збядняецца яе відавы склад, гінуць шматлікія віды жывёл, птушак і насякомых, перапыняюцца працэсы глебаўтварэння, пачынаецца яе эрозія, забруджваецца паветра. У шматлікіх выпадках менавіта выпальванні з’яўляюцца прычынай пажараў у лясах і на тарфяніках.
Ляхавіцкая райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае: згодна артыкула 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь.
Аляксандр КУРЛОВІЧ, галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

One thought on “Зберажыце ад агню прыгажосць і жыццё

  • 31/03/2010 в 19:05
    Permalink

    помимо статьи 15.57 наложенной на Вас «райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя» можно в добавок получить от пожарных стаью 23.56 ч.1 (до 30 базовых) или еще хуже ч.2 (если при этом еще случится пожа, от 30 базовых + иск на энную сумму со сороны потерпевшего или страховой организации)… а если ущерб от пожара будет приравниваться к крупному ( около 9000000 и выше) — то уголовную ответственность… Это только казалось — спичку зажег…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *