Мэта быць здаровымі. Меркаванні ляхавіцкіх медыкаў на медыцынскую тэму

У час наведвання ВНУ Кіраўніку дзяржавы далажылі аб асноўных напрамках у галіне кадравай палітыкі і медыцынскай адукацыі, стане, праблемах і перспектывах развіцця ўніверсітэта, яго ролі ў падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў.
Асноўны час быў удзелены размове са студэнтамі і выкладчыкамі. Мерапрыемства трансліравалася ў аўдыторыі і ВНУ краіны, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку медыцынскіх кадраў. Гэта, у прыватнасці, медыцынскія ўніверсітэты ў Віцебску, Гомелі і Гродне.

БЕЛТА.

ВЫРАШАЕ ПАДТРЫМКА
Георгій ХЛЯБОВІЧ, галоўны ўрач Ляхавіцкай ЦРБ:
– Каб замацаваць маладога спецыяліста на першым працоўным месцы, неабходна стварыць умовы як для яго прафесійнага росту, самаўдасканалення, так і паклапаціцца пра належныя бытавыя зручнасці. Ва ўстановах аховы зда-роўя Ляхавіччыны створаны ўсе ўмовы, каб маладыя кадры, якія прыязджаюць на Ляхавіччыну па размеркаванні на першае працоўнае месца, маглі на практыцы замацаваць атрыманыя веды. Значную дапамогу навічкам аказваюць старэйшыя калегі. Паспяхова зарэкамендавала сябе даўняя трады- цыя – настаўніцтва. За кожным маладым спецыялістам замацоўваецца вопытны медык, які не толькі кантралюе работу свайго падапечнага, але і падказвае, раіць, дапамагае адаптавацца ў калектыве – адным словам, вучыць і выхоўвае.
У калектыўным дагаворы, заключаным паміж адміністрацыяй рай-бальніцы і прафсаюзным камітэтам, ёсць раздзел «Сацыяльная абарона маладых», дзе пазначаны ўсе льготы, сумы матэрыяльных выплат. Калі гаварыць пра льготы для маладых спецыялістаў у белых халатах, то кожны пры прыёме на работу атрымлівае аднаразовую дапамогу ў суме 5 базавых велічынь і потым штомесячна 2 БВ на аплату арэнднага жылля. Акрамя таго, прадугледжана павышэнне тарыфнай стаўкі не менш за 15 працэнтаў ад тарыфнага акладу.
Жыллёвае пытанне – адно з вызначальных у плане замацавання кадраў. Лічу, юнакам і дзяўчатам, якія прыязджаюць працаваць ва ўстановы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна, пашанцавала. Частка навічкоў атрымлівае пакоі ў добраўпарадкаваным бальнічным інтэрнаце, некаторыя – арэндныя кватэры. Дзякуючы такому дзяржаўнаму клопату большасць размеркаваных на Ляхавіччыну застаюцца тут працаваць і далей. Раённая ўлада робіць вельмі многае, каб маладыя кадры былі забяспечаны не толькі работай, але і жыллём, мелі магчымасці для змястоўнага адпачынку. Адзначу, што маладыя спецыялісты, якія працуюць ва ўстановах аховы здароўя раёна, вельмі актыўныя, ініцыятыўныя, лёгкія на пад’ём. Яны з інтарэсам удзельнічаюць у спартыўных, культурных мерапрыемствах, якія ладзяцца ў раёне.

ПРАКТЫКА- АГУЛЬНАЯ
Міхаіл КУЛЯШОЎ, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва райбальніцы:
– У мінулую пятніцу медыцынская тэма была цэнтральнай падзеяй стужак навін. Сустрэчу Прэзідэнта са студэнтамі і выкладчыкамі медуніверсітэтаў краіны глядзеў зацікаўлена, як кіраўніцтва да дзеяння. Што датычыць павышэння прэстыжу ўрача агульнай практыкі, то тэрапеўты райбальніцы ў поўным складзе першыя ў Брэсцкай вобласці пераведзены на гэты прынцып работы. Яны прайшлі перападрыхтоўку і валодаюць навыкамі па сумежных спецыяльнасцях. Медыкі пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень. Тры ўрачы ЦРБ завочна навучаюцца ў клінічнай ардынатуры вышэйшых медустаноў краіны: Андрэй Курак – па анестэзіялогі і рэанімацыі, Вольга Грыцкевіч – па пе-дыятрыі, Алег Арлоўскі – па кардыялогіі. Урач агульнай практыкі Руслан Партус працуе на хуткай, а перанавучанне прайшоў па ўралогіі і будзе весці прыём па гэтай спецыяльнасці. Анколаг Улад Цалевіч сумяшчае абавязкі ўрача-эндаскапіста і авалодаў навыкамі работы на новым апараце фібрабронхаскопе. Пры хірургічным лячэнні новыя навыкі прымяняе і хірург Аляксандр Шабановіч. Наогул, сёлета з 83 урачоў райбальніцы больш за трэць прайшлі перанавучанне, а пасля многія павысілі і кваліфікацыйную катэгорыю.

А БОНУСАМ — ЖЫЛЛЁ
Алег АРЛОЎСКІ, урач-тэрапеўт тэрапеўтычнага аддзялення райбальніцы:
– Пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта я размеркаваўся на сваю малую радзіму ў цэнтральную раённую бальніцу, дзе і працую ўжо сёмы год. Яшчэ ні разу не пашкадаваў, што пасля адпрацоўкі, застаўся ў Ляхавічах. Па-першае, задавальняюць умовы працы – медабсталяванне дастойнае, пастаянна абнаўляецца. Калектыў як і ў цэлым па бальніцы, так і непасрэдна ў тэрапеўтычным аддзяленні дружны, калегі заўжды гатовы падказаць, падтрымаць, параіць. Дарэчы, у райбальніцу прыходзіць працаваць шмат моладзі. Калі рабіў першыя крокі ў прафесіі, вельмі важнай і канкрэтнай была дапамога вопытных урачоў. Даспадобы і адпавядае патрабаванням часу зацікаўленасць адміністрацыі райбальніцы ў тым, каб медыцынскія кадры павышалі прафесійнае майстэрства – працягвалі адукацыю. Напрыклад, я вучуся ў клінічнай ардынатуры НДІ кардыялогіі.
Прыемным бонусам была навіна, што атрымаю арэндную кватэру. Ужо некалькі гадоў жыву па адрасе: горад Ляхавічы, вуліца Леніна, 56.
Як гаворыцца, ад дабра дабра не шукаюць, таму мае бліжэйшыя планы звязаны з Ляхавіччынай і з тутэйшай райбальніцай.

ДЫПЛОМНЫ ПЛЮС
Руслан ПАРТУС, урач аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы:

– Важна, каб насельніцтва магло атрымліваць квалі-фікаваную меддапамогу па месцы жыхарства. У райбальніцы патрабаваўся ўрач-уролаг. І мяне, урача хуткай меддапамогі, накіравалі на перанавучанне ў Беларускую медакадэмію паслядып-ломнай адукацыі. Пасля чатырох месяцаў практыка-арыентаванага навучан- ня – семінараў, практычных заняткаў, асісціравання ў аперацыйных – вяртаюся ў райцэнтр і прыступаю адразу да работы. Буду сумяшчаць працу на хуткай і весці прыём як урач-уролаг у паліклініцы.