Напоўніць сэрцы любоўю. Паважаныя свяшчэннаслужыцелі, вернікі беларускай праваслаўнай царквы і іншых хрысціянскіх цэркваў, якія святкуюць нараджэнне хрыстова 7 студзеня!

Сардэчна віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова!
Ва ўсім хрысціянскім свеце гэта свята лічыцца самым радасным і душэўным. Яно дорыць людзям нязгаснае святло веры і надзеі, напаўняе сэрца любоўю і радасцю, аб’ядноўвае вакол ідэалаў дабра і міласэрнасці.

У гэтыя цудоўныя калядныя дні ад усёй душы жадаем вам шчасця, любві і ўзаемаразумення. Няхай жыватворнае святло Ражджаства Хрыстова саграе вашы дамы цяплом і ўтульнасцю, надае сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, дапаможа стаць лепшымі і мудрэйшымі.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.