Ляхавіччына: жыццё складаецца з імгненняў і падзей /фота/
Жыццё складаецца з імгненняў і падзей, лёсаў людскіх і нашага агульнага — любімай краіны. Яно не стаіць на месцы. Спынімся-азірнёмся на пройдзенае за гэты год і ўбачым мноства яркіх фрагментаў. Сярод іх і тыя, якія трапілі ў кадры «ЛВ». Выразныя і вызначальныя сюжэты, знаёмыя і новыя прозвішчы герояў дня, падзеі, якія сталі пачаткам вялікіх спраў і маюць стваральны працяг. З перспектывай — гэта цудоўна, гэта матэрыялізаваная сувязь часоў, такое вось трыадзінства ўчора-сёння-заўтра.

Дагавор аб супрацоўніцтве паміж Ляхавіцкім, Баранавіцкім і Ганцавіцкім раёнамі падпісалі іх кіраўнікі.

520-годдзе Ляхавіч прайшло непаўторна, святочна і ўрачыста. Сярод тых, хто віншаваў землякоў, — хор імя Цітовіча.

Год Кнігі супаў з юбілеямі класікаў беларускай літаратуры Купалы і Коласа, з творчасцю якіх ляхавічане знаёмяцца з дзяцінства.
Старты бываюць не толькі спартыўныя, але жыццёвыя, прафесійныя, творчыя. Як жа жыццесцвярджальна, калі яны паспяховыя і незапозненыя! У многіх нашых землякоў так і атрымліваецца!

Ключы ад службовага жылля маладым спецыялістам- сям'і ўрачоў Марчыкам уручылі на святкаванні Дня Рэспублікі.

Гімназіст Антон Краўцэвіч сёлета перамог у рэспубліканскім конкурсе даследчых работ па рускай мове і літаратуры. Рада за яго настаўніца Людміла Раманенка.

Нядаўні выпускнік медуніверсітэта, а сёння загадчык рэнтгенкабінета ЦРБ Сяргей Памазанскі працуе на новым абсталяванні. Ён дапамагае людзям.
Кожнае наваселле мінулага года для жыхароў раёна — падзея чаканая, светлая і радасная. Ключы ад новых кватэр атрымалі многія нашы землякі, расчынілі дзверы пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі некаторыя аб’екты сацыяльнай сферы, адрамантаваны мост праз раку Ведзьма ў райцэнтры. І сёння будаўнічыя і рамонтныя работы працягваюцца па новых адрасах: гарадская паліклініка, будынак РАУС, апартаменты суда Ляхавіцкага раёна, жыллё — гэты пералік хутка яшчэ больш «падрасце». Маладзей, горад, якому споўнілася 520 гадоў, маладзейце, вёскі раёна! Усё разам гэта — наша маленькая радзіма!
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.






Плодотворный год для района. Умелое руководство приносит богатый урожай успехов и достижений. Пусть старты продолжаются. Люди прославляют район- слава им!Ляховичане везде, в разных странах.