Пароль да добрага сэрца. #СпасёмСофиюВместе – сёння гучыць як пароль да добрага сэрца

#СпасёмСофиюВместе – сёння гучыць як пароль да добрага сэрца

Да нашага з вамі добрага сэрца. Маленькай зямлячцы – 3-месячнай Сафіі Жагунь патрабуецца дапамога. SOS стала кіраўніцтвам да дзеяння для нераўнадушных і спагадлівых. Зусім незнаёмыя людзі шчыра спачуваюць дзяўчынцы і яе сям’і і стараюцца дапамагчы. Народная эстрадная студыя «Экспрэс» пераходзіць са школы ў школу і разам з навучэнцамі і настаўнікамі кожнай установы адукацыі ладзяць дабрачынныя канцэрты дзеля Сафійкі. Такія выступленні адбыліся ў гімназіі, у СШ № 1, СШ № 2. Выхаванцы гуртка «Вясёлыя ноткі» цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі разам са сваімі педагогамі таксама арганізавалі творчае выступленне.

А ў суботу ў Ляхавічах на рыначнай плошчы з 9 гадзін будзе праходзіць дабрачынны кірмаш. Запрашаюцца ўсе, хто разумее, што аднаму чалавеку не справіцца з бядой, а разам магчыма зрабіць так, каб у Сафійкі было заўтра: вясёлае і актыўнае.