Cесія райсавета дэпутатаў

6 сакавіка ў вялікай зале Дома Саветаў адбудзецца сямнаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
На разгляд уносяцца наступныя пытанні.
Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2019 год.
Аб выкананні мерапрыемстваў па кіраванні і распараджэнні ўласнасцю Ляхавіцкага раёна за 2019 год.
Справаздача старшыні аб дзейнасці раённага Савета дэпутатаў у 2019 годзе і стане спраў на падведамаснай тэрыторыі.
Іншыя пытанні.
Пачатак сесіі ў 10.00.