У Ляхавічы на бліны. У нядзелю на галоўнай плошчы Ляхавічаў усіх збірае народнае свята – Масленіца

У нядзелю, 1 сакавіка,   на галоўнай плошчы райцэнтра ўсіх збірае народнае свята – Масленіца. Прыходзьце. Арганізатары абяцаюць: будзе цікава!

Народныя абрады, традыцыі, культура – каштоўны скарб, што перадаецца з пакалення ў пакаленне. І вельмі важна, што народная скарбонка прываблівае і захапляе маладых. Алеся Камская (на здымку) – другакурсніца Баранавіцкага музычнага каледжа, мастацкі кіраўнік Дараўскага СДК, уладальніца цудоўнага голасу, які найлепшым чынам аздабляе і шматгалоссе народнай эксперыментальнай групы «Берагіня».

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.