Бацькоўскі прыклад. Рэспубліканская акцыя ДАІ «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!» праходзіць з 6 па 15 сакавіка ў Ляхавіцкім раёне

«Будзь прыкладам свайму дзіцяці!» – так называецца рэспубліканская акцыя ДАІ, якая праходзіць з 6 па 15 сакавіка. Яе мэта – папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
З надыходам вясны ўсё больш часу дзеці право-дзяць на вуліцы, і не заўсёды іх паводзіны на дарозе бяспечныя. Супрацоўнікі АДАІ яшчэ раз нагадаюць хлопчыкам і дзяўчынкам правілы перасячэння нерэгулюемых пешаходных пераходаў, выкарыстання веласіпедаў і іншых сродкаў перамяшчэння. Закрануць тэму мабільных тэлефонаў, навушнікаў і іншых рэчаў, якія адцягваюць увагу дзяцей.
Адказнасць за сваіх дзяцей нясуць бацькі, і іх абавязак навучыць сыноў і дочак выконваць ПДР. Інспектары АДАІ ў перыяд правядзення акцыі асаблівую ўвагу звернуць на перавозку дзяцей у транспартных сродках. Летась выяўлена 56 вадзіцеляў, якія парушылі адпаведныя правілы.
У мінулым годзе на тэрыторыі раёна здарылася тры ДТЗ з удзелам дзяцей.
Прычынай аварыі можа стаць як чалавечы фактар, так і стан транспартных сродкаў. Міліцыя з 6 па 15 сакавіка дадаткова абследуе каля ўстаноў адукацыі раёна тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху і вулічна-дарожнай сеткі для аператыўнага ўхілення недахопаў.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.