Юбілейная вясна. Ветэран Вялікай Айчыннай вайны доўгачаканую вестку пра Перамогу сустрэў у маі 1945 года недалёка ад Берліна

Наш зямляк Фёдар Фёдаравіч Лойка (на здымку) – асоба паважаная. Ветэран Вялікай Айчыннай артылерыстам-зенітчыкам прайшоў многія краіны Еўропы, доўгачаканую вестку пра Перамогу сустрэў у маі 1945 года недалёка ад Берліна.
Адважны салдат і ў мірны час выбраў прафесію для сапраўдных мужчын – служыў у міліцыі, ад патрульнага даслужыўся да намесніка начальніка калоніі. І пасля выхаду на заслужаны адпачынак ён кожным днём даказвае – актыўнасць узросту не перашкода: сустракаецца з моладдзю, асабовым складам РАУС, а да нядаўняга часу выступаў у складзе народнага клуба ветэранаў вайны і працы «Сівізна».
Гэтая вясна для Фёдара Фёдаравіча – юбілейная. У сёмы дзень сакавіка шаноўны ветэран адзначыў шыкоўны юбілей – 95-годдзе. Гэтымі днямі ён разам з сённяшнімі міліцыянерамі святкуе 80-годдзе райаддзела ўнутраных спраў. І з нецярпеннем
чакае яшчэ адну вызначальную для сябе і ўсёй краіны дату:
9 мая споўніцца 75 гадоў Вялікай Перамозе.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.