Дарагія землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з адным з галоўных дзяржаўных святаў – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя не толькі сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны вопыт беларускага народа, замацавала прававыя, палітычныя і эканамічныя асаблівасці дзяржавы, але і дакладна вызначыла стратэгію далейшага развіцця краіны. Яна гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Выконваць галоўны закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць – патрыятычны абавязак кожнага з нас.
У гэты святочны дзень жадаем усім жыхарам Ляхавіцкага раёна моцнага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць нашай малой радзімы і ўсёй краіны!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя ляхавічане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну павагі Асноўнаму Закону нашай краіны.
З Канстытуцыяй звязаны ўсе нашы дасягненні ў эканамічным і сацыяльным развіцці. Сёння Рэспубліка Беларусь – моцная і незалежная дзяржава, нацэленая на паступовае развіццё эканомікі, захаванне сацыяльнай абароненасці грамадзян і рост іх дабрабыту.
Мы ганарымся нашай краінай, вельмі любім яе і верым у вялікую будучыню нашай Беларусі!
Жадаю вам здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях, мірнага, шчаслівага жыцця і нязменнай упэўненасці ў заўтрашнім дні.
З павагай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.