Жыццёва важныя правілы. На пытанні чытачоў «ЛВ» адкажа начальнік АДАІ маёр міліцыі Андрэй Гаўрыльчык

Прафілактыка і папярэджанне дарожна-транспартнага траўматызму, выкананне ПДР, меры павышэння бяспекі дарожнага руху і іншыя пытанні, якія датычацца дзейнасці аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС, – тэмы прамой тэлефоннай лініі, якую ў сераду, 18 сакавіка, з 14.00 да 15.00 па нумары 6-06-68 правядзе начальнік АДАІ маёр міліцыі Гаўрыльчык Андрэй Мікалаевіч.

Пытанні можна задаць папярэдне 16 і 17 сакавіка з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17. 00 па тэлефоне рэдакцыі 6-06-68.