Штрых да агульнай прыгажосці. Месячнік добраўпарадкавання на Ляхавіччыне

І на душы прыгожа, калі навокал чысценька, утульна, квітнеюць першацветы, дрэвы падрэзаны і пабелены, а пра смецце нават і размова не ідзе. Усё проста: мы самі ствараем такі настрой. Таму прапаноўваем не быць назіральнікам гэтай вясенняй прыгажосці, а стаць яе самым актыўным стваральнікам.
З 16 сакавіка па 17 красавіка ў Ляхавіцкім раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і забеспячэнні належнага стану, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў. Пачніце з сябе, дадайце свой штрых у агульны пейзаж гарадскога і вясковага прывабных сюжэтаў. Так, як гэта зрабілі каляджане (на здымку), якія пачалі ўжо свой марафон чысціні.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.