Новая вядомая служба. З 1 красавіка пачаў работу цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ляхавіцкага раёна

З 1 красавіка пачаў работу цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ляхавіцкага раёна. Узначальвае яго былы галоўны бухгалтар аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Савасцюк. На сёння штат установы – 80 спецыялістаў, якія абслугоўваюць 48 бюджэтных арганізацый раёна, у прыватнасці, установы аддзела па адукацыі, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, восем сельвыканкамаў.
І хоць такога кшталту структура новая, але яна будзе выконваць функцыі, якія выпрацаваны гадамі: вядзенне бухгалтарскага ўліку, састаўленне бухгалтарскай і фінансавай справаздачнасці арганізацый, што ўключаны ў пералік. Спецыялісты займаюцца бухгалтарска-эканамічным суправаджэннем рамонту і тэхнічнага абслугоўвання дзяржаўнай маёмасці, эксплуатацыі аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм, аўтамабільных перавозак, рэалізацыі мерапрыемстваў па ахове працы і пажарнай бяспецы, захоўваннем архіўных дакументаў, інвентару і інш. Акрамя таго, яны праводзяць працэдуры дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) для патрэб адной ці некалькіх арганізацый, якія ўключаны ў пералік, заключэнне дагавораў дзяржзакупак такіх тавараў (работ і паслуг), забеспячэнне іх выканання, прыёмку і аплату. Прадугледжаны і шэраг іншых функцый і паўнамоцтваў.
Знаходзіцца ўстанова па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.