У швейным цэху Ляхавіцкага камунгаса шыюць медыцынскія маскі

У швейным цэху камунгаса работа кіпіць. COVID-19   унёс свае карэктывы. Гэта праяўляецца не толькі тым, што швачкі працуюць выключна ў медыцынскіх масках, але асартыментам выпускаемай прадукцыі.

Замест рабочых касцюмаў, пасцельнай бялізны- цяпер шыюць надзвычай запатрабаваны тавар — медыцынскія маскі.
— Перапрафіліраваліся  нашы тры швачкі і закройшчык. У сярэднім за дзень яны шыюць да 200 вырабаў. Першыя партыі выкарыстоўвалі выключна для работнікаў камунгаса, цяпер прымаем заяўкі і заключаем дагаворы з іншымі прадпрыемствамі і арганізацыямі Ляхавіцкага раёна. Будзем займацца маскамі, пакуль на іх будзе попыт, —гаворыць майстар ЖКГ Зінаіда Кумейша..