Напамін для двухколага

На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і раскрыццё крадзяжоў веласіпедаў і маёмасці грамадзян.
Двухколы транспартны сродак – жаданая здабыча для злодзеяў. З пачатку года ў нашым раёне зарэгістраваны адзін крадзеж веласіпеда (на Брэстчыне за гэты час – 39), злачынства раскрыта (па вобласці – 14).

Веласіпеды крадуць з пад’ездаў шматпавярховікаў, падвальных памяшканняў, прыватных падворкаў. Людзі пакідаюць свае транспартныя сродкі без нагляду каля магазінаў, паштовых аддзяленняў, у сельскай мясцовасці – практычна пасярод дарогі. Выкананне элементарных мер дапаможа зберагчы сваю маёмасць.
Дарэчы, у адпаведнасці з правіламі карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў, забараняецца загрувашчваць калідоры, лесвічныя пляцоўкі, праходы, запасныя выхады шматкватэрных дамоў разнастайнымі рэчамі, у тым ліку веласіпедамі і дзіцячымі каляскамі. За парушэнне гэтых патрабаванняў прадугледжаны штраф да 30 базавых велічынь.
Калі вы валодаеце інфармацыяй пра асоб, якія маюць дачыненне да крадзяжоў або займаюцца скупкай крадзеных рэчаў, іх разукамплектаваннем, пераабсталяваннем, просьба паведаміць у аддзяленне крымінальнага вышуку па тэлефонах 2-11-70, 8-033-322-13-22.

Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК, начальнік РАУС.