Каб ваша дача не стала для злодзея ўдачай

Апошнім часам на тэрыторыі Брэсцкай вобласці павялічылася колькасць крадзяжоў маёмасці з нежылых і дачных дамоў грамадзян.
Такія злачынствы ў асноўным учыняюць асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, займаюцца бадзяжніцтвам, без пэўнага месца жыхарства. Аналіз паказвае, што большасць крадзяжоў данага віду ўчыняецца ў перыяд адсутнасці ўладальнікаў дачнай нерухомасці на сваіх «сотках».
Калі вы не жадаеце папоўніць спіс пацярпелых ад злачынных дзеянняў, аддзяленне крымінальнага вышуку РАУС рэкамендуе захоўваць наступныя правілы.
Не пакідайце на дачы каштоўныя рэчы. Адвязіце іх з сабой у горад ці пакіньце на захоўванне добра знаёмаму суседу, які пастаянна пражывае ў населеным пункце, дзе знаходзіцца ваш дачны дом.
Часцей наведвайце сваё загараднае жыллё. Папрасіце суседзяў, якія пастаянна пражываюць у вёсцы, прыглядваць за вашым домам і адразу ж паведамляць пра любыя змены, што з ім адбыліся.
У выпадку страты ключа тэрмінова памяняйце замкі ў доме.
Добра будзе абсталяваць свой дом сродкамі відэафіксацыі і ахоўнай сігналізацыяй.
А калі факт крадзяжу ўсё ж такі адбыўся, неадкладна паведамляйце пра гэта ў дзяжурную часць РАУС па тэлефонах 6-09-37, 102 альбо ўчастковаму інспектару міліцыі, які абслугоўвае ваш сельсавет.

Андрэй Студзянічнік,
начальнік РАУС.