Надзейнае жаночае плячо. У цэнтры ўвагі Ляхавіцкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын — медыкі

Ляхавіцкая раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын зноў нераўнадушна падтрымлівае і дапамагае.
На гэты раз у цэнтры ўвагі медыкі. Аб’яўленая грамадскім аб’яднаннем дабрачынная акцыя «Дапаможам разам» па зборы тканіны (паркалю, бязі або саціну) і сродкаў для набыцця баваўняных касцю-маў для медыкаў знайшла водгук у землякоў. Так, Жарабковіцкая СШ пашыла дзве сотні медыцынскіх масак, Тальмінавіцкая – 80, СШ № 1 – яшчэ паўсотні, якія перада-дзены ў райбальніцу. Актыўна збіраюць тканіну гімназія, ААТ «Жарабковічы». Жарабковіцкая школа, акрамя тканіны, закупіла на 60 рублёў і рызінкі да масак.
Старшыня раённай арганізацыі Вольга Бурак перадала медыкам таксама больш за 400 рублёў, сабраных землякамі для набыцця неабходных матэрыялаў. Пачынальнікамі доб-
рай справы сталі СШ № 1, гімназія, дзіцячы яслі-сад № 3, ТЦСАН, кансервавы завод, індывідуальныя прадпрымальнікі, сярод якіх найбольш актыўнічалі Алена Кудзін і Ганна Буйкевіч.
Акцыя працягваецца.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.