Раўнадушша ці абыякаваць? Як у вёсцы Ляхавіцкага раёна гарэла трава


Мая хата з боку – гэта і пра тое, калі загарэлася сухая трава, а відавочца падзеі стаіць і раўнадушна назірае за агнём. А можна было, пакуль сітуацыя не ўскладнілася, справіцца сваімі сіламі. Прыклад таму выпадак, які здарыўся вечарам 17 мая ў Пад’язаўле. Мясцовы жыхар паведаміў на 101 пра тое, што гараць вуліца і дамы ў населеным пункце. Частка выратавальнікаў, якія былі задзейнічаны на тушэнні сур’ёзнага ўзгарання сухой расліннасці каля Тухавічаў, а таксама рэзервныя змены РАНС, накіраваліся на выклік. Аказалася, што гарыць трава на невялікай плошчы. Пяць пажарных за некалькі мінут спадручнымі сродкамі ліквідавалі пламя. Падраздзяленні, якія не паспелі даехаць да “месца здарэння”, вярнуліся назад.
У адпаведнасці з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннх, за непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да 40 БВ.
Сяргей ГАТОЎЧЫЦ, першы намеснік начальніка РАНС.