«Гардэроб» для пажарных. І не толькі

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце  дзяцей адных!» праходзіць інтэрнэт-конкурс «Мы б у выратавальнікі пайшлі».

Намінацыя «дзіцячы касцюм выратавальніка»

Удзельнікі рыхтуюць тэматычныя касцюмы выратавальнікаў (баявое адзенне і амуніцыя выратавальніка, форма выратавальніка будучага і г. д. на выбар), якія могуць быць выкананы з любых матэрыялаў любым спосабам. Дапускаецца выкарыстанне сімволікі і атрыбутыкі МНС. Падчас відэапрэзентацыі ўдзельнікам неабходна прадэманстраваць касцюм, расказаць пра яго прызначэнне, асаблівасці, перавагі і г. д. Касцюм уяўляе сабой не менш чым два элементы адзення (камізэлька, штаны, куртка, майка, галаўны ўбор і г. д.).

Намінацыя «дзіцячая тэхніка  выратавальнікаў»

Удзельнікі афармляюць дзіцячую каляску, трохколавы веласіпед, педальны аўтамабіль у тэматыцы МНС (у выглядзе сучаснай выратавальнай тэхнікі, тэхнікі будучага і г. д.), выкарыстоўваючы любыя тэхналогіі, дадатковыя прыстасаванні і аксэсуары, якія не перашкаджаюць руху каляскі, веласіпеда, педальнага аўтамабіля і не ўяўляюць небяспекі для акружаючых. Дапускаецца выкарыстанне сімволікі і атрыбутыкі МНС. Падчас відэапрэзентацыі ўдзельнікам неабходна прадэманстраваць «дзіцячую тэхніку вырата-
вальнікаў», расказаць пра асаблівасці і перавагі.

Гатовыя работы з апісаннем неабходна зняць на відэа працягласцю ад 30 секунд да дзвюх мінут і прыслаць на электронную пошту propaganda.brest@mail.ru з указаннем у тэме пісьма «Мы б у выратавальнікі пайшлі».

Дапускаецца ўдзел у дзвюх намінацыях адначасова.

Інфармацыя пра пераможцаў будзе размешчана на сайце https://mchs.gov.by/ у раздзеле навіны Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, а таксама ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і афіцыйнай супольцы «МНС Брэсцкай вобласці».

З 27 па 31 мая 2020 года ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» і афіцыйнай супольцы «МНС Брэсцкай вобласці» будзе праводзіцца інтэрнэт-галасаванне ў намінацыі «прыз глядацкіх сімпатый». Пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі.

Таццяна КАЛГУШКІНА.