Па традыцыі чэрвеня. Свята маладосці ў мінулую нядзелю ў Ляхавічах аб’яднала ўсіх нераўнадушных

Свята маладосці ў мінулую нядзелю аб’яднала ўсіх нераўнадушных, энергічных, амбіцыёзных – усіх, хто незалежна ад узросту заўсёды ідзе ў нагу з часам і ў пашпарт заглядваць не збіраецца.

БОЛЬШ кадраў  у фотарэпартажы і тут

Сквер каля фантана па цэнтральнай вуліцы райцэнтра напоўніўся галасамі салістаў народнай эстраднай групы «Начало» і маладых выканаўцаў Ляхавіцкага гарадскога Дома культуры з канцэртнай праграмай «Маладосць руліць». Яна расквеціла сваімі звонкімі галасамі гэты вечар і падарыла цудоўны настрой публіцы.
Заваражыў творчасцю Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята».
Асаблівы ажыятаж, зацікаўленасць і крэатыўнае напружанне былі вакол фотазоны, якую арганізаваў райкам БРСМ. Прапанову прыйсці ў «вышыванцы» падтрымалі многія ляхавічане, за што і атрымалі прызы. Пераможцы фотаконкурсу будуць вызначаны 3 ліпеня. Віншавальныя словы ляхавіцкай моладзі накіраваў маладзёжны лідар раёна старшыня Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў, першы сакратар райкама БРСМ Яўгеній Сініла.
Рыта КРАСАВІЦКАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

БОЛЬШ кадраў  у фотарэпартажы і тут