Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі ў ходзе выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Ляхавіцкім раёне

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 29 чэрвеня № 655  «Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі ў ходзе выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Ляхавіцкім раёне»

У мэтах забеспячэння ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі ў ходзе выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктамі 2-4 часткі шостай артыкула 24, артыкуламі 45, 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з Ляхавіцкай раённай выбарчай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Вызначыць наступнае месца правядзення масавых мерапрыемстваў (сходы па-за памяшканнямі, мітынгі, пікетаванне), арганізуемых кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх даверанымі асобамі з мэтай ажыццяўлення перадвыбарнай агітацыі, што праводзяцца ў парадку, устаноўленым артыкулам 451 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
    пляцоўка ў парку культуры і адпачынку, размешчаная па адрасе: г. Ляхавічы, вуліца Дзесюкевіча, 18 а.
  2. Вызначыць пералік памяшканняў у Ляхавіцкім раёне для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі (прыкладваецца).
  3. Вызначыць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, размешчаных у Ляхавіцкім раёне, наступныя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, вырабленых у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
    дошкі аб’яў і інфармацыйныя стэнды.
  4. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы «Ляхавіцкі раён» афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
  5. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна, аддзел унутраных спраў райвыканкама.
    Старшыня А. В. КАМІНСКІ.
    Кіраўнік справамі У. У. СТЫКУЦЬ.

Дадатак да рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 29 чэрвеня № 655

Пералік памяшканняў у Ляхавіцкім раёне для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, арганізуемых выбаршчыкамі:
глядзельная зала Ляхавіцкага ГДК (г. Ляхавічы,
вул. Леніна, 33);
глядзельная зала Жарабковіцкага СДК
(аг. Жарабковічы, вул. Кастрычніцкая, 17);
глядзельная зала Конькаўскага СДК (аг. Конькі,
вул. Школьная, 5);
глядзельная зала Ліпскага СДК (аг. Ліпск, вул. Савецкая, 33);
глядзельная зала Навасёлкаўскага СДК
(аг. Навасёлкі, вул. Спартыўная, 2);
глядзельная зала Начаўскага СДК (аг. Нача,
вул. Савецкая, 29);
глядзельная зала Востраўскага СДК (аг. Востраў, вул. Камсамольская, 18);
глядзельная зала М. Гарадзішчанскага СДК
(аг. М. Гарадзішча, вул. Савецкая, 13);
глядзельная зала Тальмінавіцкага СДК
(аг. Тальмінавічы, вул. Школьная, 2).