У камунгасе халадоў не баяцца. Ляхавіцкая ЖКГ распрацавала план падрыхтоўкі да сезону яшчэ ў маі

Самыя прадбачлівыя гаспадары, каб сустрэць зіму ў поўным узбраенні, абагравальнік у кватэру купляюць не ў сезон, калі пачынаюцца халады, а летам – так і танней, і выбар лепшы. Камунгас падрыхтоўку да чарговага ацяпляльнага перыяду пачынае літаральна адразу, як толькі завяршыўся папярэдні.

– Яшчэ ў маі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» распрацавала план падрыхтоўкі да сезону 2020-2021. Нашаму прадпрыемству да гадзіны пік давядзецца зрабіць нямала. Прычым, кожны аб’ект важны. Большасць работ выконваем сіламі жылкамунгаса, да некаторых прыцягваем падрадчыкаў. З 24 кацельняў, што знаходзяцца на балансе ЖКГ, – чатыры газавыя, адну з іх – у Каранеўшчыне – сёлета
ў трэцім квартале перавядзём на аўтаматычны рэжым работы. У тых кацельнях, дзе старыя вокны, замяняем іх на сучасныя з ПВХ уласнай вытворчасці. Усталяваны новыя навесы на сховішчы паліўных рэсурсаў у кацельні аграгарадка Малое Гарадзішча. Аналагічныя пераўтварэнні ў бліжэйшы час чакаюць кацельню ў аграгарадку Падлессе, – удакладняе галоўны інжынер камунгаса Андрэй Паўлоўскі.
Традыцыйна падрыхтоўчыя работы да халадоў уключаюць рамонт
водаправодных і каналізацыйных сістэм, прамыўку рэзервуараў, калектараў і каналізацыйных сетак. Напрыклад, прамыўка водаправодных сістэм не толькі палепшыць ступень награвання вады, але і дазволіць выканаць важны сацыяльны стандарт пры меншых эканамічных затратах. Абавязковыя – тэхагляд і прафабслугоўванне  артэзіянскіх свідравін, водаразборных калонак, кацельнага абсталявання жыллёвага фонду, праверка гатоўнасці цепла- і электрагенерыруючых установак, абсталявання, газавых, цеплавых і электрычных сетак да работы пры максімуме нагрузак. Сур’ёзная ўвага – нарыхтоўцы  мясцовых відаў паліва.
– Ідуць работы ў Задвор’і кацельні Крывошынскага сельвыканкама па замене адпрацаваўшых сваё цепласетак на папярэдне ізаляваныя трубы. На працягласці 1,6 кіламетра ўжо ўладкаваны новыя трубы.Таксама ў 2020-м запланавана замяніць на папярэдне ізаляваныя 3,5 кіламетра труб у аблпсіхбальніцы «Крывошын». Работы на вышэйназваных аб’ектах фінансуюцца з абласнога бюджэту і абыдуцца ў 420 тысяч рублёў, – адзначае начальнік вы-творча-тэхнічнага аддзела Ляхавіцкай ЖКГ Цімур Адамчык.
Сёлета будзе капітальна адрамантаваны кацёл у кацельні аграгарадка Жарабковічы. Работы за свой кошт (прыкладна 35 тысяч рублёў) правядзе жылкамунгас. Што тычыцца пераводу кацельняў на работу на мясцовых відах паліва, то на сённяшні дзень зроблена праектная дакументацыя на перавод газавай кацельні ў райцэнтры па вуліцы Чкалава на МВП. Асноўныя работы з прыцягненнем сродкаў Сусветнага банка развіцця пачнуцца ў наступным годзе.
Важны складнік падрыхтоўкі да зімы – назапашванне паліўна-энергетычных рэсурсаў. Прычым, неабходна, каб 80 працэнтаў з іх зна-ходзіліся пад павецямі да 1 верасня. Усяго ў запаснікі камунгаса неабходна сабраць пяць тысяч кубічных метраў дроў. Ляхавіцкай ЦРБ для ўстаноў аховы здароўя нарыхтаваць 70 тон брыкету і 50 кубаметраў дроў, установам культуры – адпаведна 90 і 85, адукацыі – 40 тон брыкету.
На парадку дня таксама падрыхтоўка і навучанне персаналу цепла-
энергетычнага абсталявання і асоб, адказных за належны стан і бяспечную эксплуатацыю катлаагрэгатаў. Па словах Андрэя Паўлоўскага, на даным этапе ўсе запланаваныя мерапрыемствы праводзяцца ў штатным рэжыме.
Падрыхтоўка да зімы ўключае і праверку гатоўнасці цепла- і элект-
рагенерыруючых установак, абсталявання, газавых, цеплавых і элект-рычных сетак да работы пры максімуме нагрузак. Выпрабаванні павінны вытрымаць усе кацельні, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці.
Згодна з рашэннем райвыканкама, сёлета спажыўцы павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці да 15 жніўня, цеплакрыніцы – да 1 верасня. Кантроль за рэгістрацыяй пашпартоў гатоўнасці ўскладзены на Ляхавіцкую раённую энергагазінспекцыю.
Акрамя камунгаса, падрыхтоўчыя работы ў зоне сваёй адказнасці вядуць газавікі, дарожнікі, работнікі раёна электрасетак.
Як расказалі ў вышэйназваных арганізацыях, усе запланаваныя мерапрыемствы праводзяцца ў поўным аб’ёме і своечасова. Так, да 15 жніўня камунгасу сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі неабходна праверыць і прывесці ў належны тэхнічны стан дымавыя і вентыляцыйныя каналы ў шматкватэрных дамах, абсталяваных газавым абсталяваннем. Да 20 верасня – прыняць дзейсныя меры па недапушчэнні самавольнага пранікнення грама-дзян на аб’екты энергетычных, водаправодна-каналізацыйных, газавых і паліўных гаспадарак, у падвальна-паддашкавыя памяшканні – сумесная задача для ЖКГ, раёна электрасетак, цэха газазабеспячэння.
Калі азірнуцца на ацяпляльны сезон 2019-2020 гадоў, то ён прайшоў спакойна, без істотных збояў. Самае галоўнае – не дапушчана выпадкаў спынення падачы цяпла па прычыне адсутнасці запасаў паліва ці выхаду са строю абсталявання. Як адзначылі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, такая сітуацыя стала магчымай, у многім дзякуючы значнай і выніковай падрыхтоўчай рабоце, праведзенай камунгасам у міжсезонне.
Аднак, пэўных праблем пазбегнуць не ўдалося, і тычыліся яны, у першую чаргу, непасрэдна саміх цепласпажыўцоў, якія не надта спяшаліся атрымаць пашпарты гатоў-насці цеплакрыніц. Зарэгістраваны ў РАНС пазаштатныя сітуацыі, звязаныя з адключэннем ліній электраперадач, аператыўна ўхіляліся і не паўплывалі на жыццезабеспячэнне раёна.

Галіна КАНЬКО.