Шаноўныя ляхавічане!

Першая нядзеля верасня на Беларусі напоўнена надзвычай прамяністай духоўнасцю. Краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства – свята кнігі, друкаванага слова і роднай мовы.

Многія стагоддзі айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў.
Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў. Гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны.

Сардэчна віншуем вас са святам! Жадаем моцнага здароўя, творчага натхнення, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.

РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.