Піянерскае папаўненне. У Ляхавічах прайшоў раённы ўрачысты піянерскі злёт «Салют піянерскаму папаўненню!»

Раённы ўрачысты піянерскі злёт «Салют піянерскаму папаўненню!», прысвечаны 30-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, прайшоў у мінулую суботу на плошчы Перамогі ў райцэнтры.

У гэты дзень у піянеры ўступіў 151 акцябронак – навучэнцы пятых класаў. Прыгожыя, натхнёныя юныя ляхавічане з прыкметным хваляваннем рыхтаваліся да новага статуса: папраўлялі чырвона-зялёныя гальштукі, рэпетыравалі салютаванне, паўтаралі ўрачыстую клятву.

І вось, нарэшце, адзін з самых адказных момантаў – завязванне піянерскага гальштука. Гэты гонар выпаў гасцям злёту.

Яны жадалі новаспечаным піянерам з годнасцю несці гэтае званне, праслаўляць сваю малую радзіму добрымі ўчынкамі, у любых сітуацыях заставацца чалавекам добрым і спагадлівым.

А яшчэ былі ўручаны ўзна-гароды. «Лепшай піянерскай дружынай-2020» была прызнана піянерская дружына «Палымяныя сэрцы» з гімназіі.

Дыпломамі за ініцыятыўнасць, творчасць, актыўны ўдзел у папу-лярызацыі і развіцці піянерскага руху ўзнагароджаны піянерскія дружыны «Сонечная» СШ № 1, М. Ф. Гастэлы СШ № 2, «Васілёк» Конькаўскага ДС – СШ, М. І. Цацына Малагарадзішчанскага ДС – СШ.
Яшчэ 10 піянерскіх дружын былі ўзнагароджаны дыпломамі за актыўны ўдзел у папулярызацыі і развіцці піянерскага руху раёна. Падзякамі і граматамі былі адзначаны педагогі-арганізатары школ Ляхавіччыны.

Таксама піянеры ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі хвілінай памяці герояў, загінулых у баях Вялікай Айчыннай вайны.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота аўтара.

Больш фота глядзіце ТУТ.