У Ляхавіцкім раёне 18-гадовы вясковец не справіўся з кіраваннем і машына ўрэзалася ў дрэва

Днём 4 лістапада   а палове другой гадзіны  жыхар Ляхавіцкага раёна, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Масквіч-412», на вуліцы Савецкай у аграгарадку Падлессе  не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам.

У аварыі пацярпеў вадзіцель 2002 г.н.  Здароўю двух 19-гадовых пасажыраў нічога не пагражае. Усе ўдзельнікі ДТЗ  — жыхары аграгарадка Падлессе.  

Вадзіцель быў цвярозы, не меў права на кіраванне  транспартным сродкам. Машына дастаўлена  на штрафстаянку  РАУС.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.